Asset Publisher

Артыкулы да мерапрыемства

Літоўскі вопыт самакіравання ў дапамогу беларускім палітыкам

Абмен перадавой практыкай

20-24 траўня 2012 г. група з 20 беларускіх палітыкаў у суправаджэнні эксперта Фонду Льва Сапегі і журналіста інфармацыйнага агенцтва “БелаПАН” пазнаёміліся з вопытам арганізацыі самакіравання ў Еўрапейскім Саюзе на прыкладзе Літвы. Адукацыйна-інфармацыйная паездка “Мясцовая палітыка ў Еўрасаюзе і Беларусі” была арганізавана сумеснымі намаганнямі Інстытута развіцця і адукацыі Educatio і беларускім бюро Фонду Конрада Адэнаўэра.

Asset Publisher

У рамках паездкі былі прэзентаваныя асноўныя прынцыпы лакальнай палітыкі ў краінах Еўрасаюза. Удзельнікі з Беларусі атрымалі тэарэтычныя і практычныя веды па палітычнай камунікацыі на мясцовым узроўні, развіцці мясцовых супольнасцяў, арганізацыі структур самакіравання на мясцовым узроўні, а таксама змаглі сустрэцца з мясцовымі палітыкамі-прадстаўнікамі сям’і Еўрапейскай народнай партыі (EPP). Падзяліцца досведам з беларускімі ўдзельнікамі былі запрошаныя дакладчыкі з Асацыяцыі мясцовых органаў самакіравання Літвы, парламенту (Сойму), мясцовых органаў улады, а таксама інстытутаў іх кантролю ў мэтах абароны інтарэсаў мясцовых супольнасцяў. Тэмамі выступаў і дыскусій сталі “гісторыі поспеху” ўдзелу ў мясцовай палітыцы, узаемаадносіны паміж мясцовымі радамі і Соймам, трансфармацыя сістэмы самакіравання ў незалежнай Літве, асноўныя прынцыпы функцыянавання мясцовага самакіравання і г.д.

Паездка ахапіла адзін з буйных гарадоў Коўню (Kaunas) і адзін маленькі – Анікшчай (Anykščiai), а таксама шэраг сустрэч у Вільні.

Па выніках тура карэспандэнт БелаПАН пацікавіўся ва ўдзельнікаў паездкі іх ўражаннямі, а таксама што з літоўскага вопыту мясцовага самакіравання, на іх погляд, можна было б прымяніць у Беларусі.

  • Артем Агафонов, Объединенная гражданская партия: «Коренное отличие местного самоуправления в Литве от такового в Беларуси – это его самостоятельность и дееспособность. К сожалению, белорусское местное самоуправление, если его можно так назвать, является абсолютно декоративным элементом в нашей политической системе. На самом деле, все заседания местных советов пишутся как сценарии в исполкомах, а депутаты, по сути, являются просто актерами. Наши местные власти всего лишь исполняют волю вышестоящих органов и президента, они не могут принимать собственные полноценные программы. Литовский же совет – нормальный орган управления, где есть дискуссия и представлены партии. Мы видели, как местное самоуправление сделало из маленького литовского райцентра достаточно благополучный, успешный курортный городок, и что оно может напрямую работать с европейскими структурами. Нам к этому, конечно, еще идти и идти».
  • Канстанцін Смолікаў, Партыя БНФ: "Досвед літоўскай краіны вельмі цікавы, але сёння яго немагчыма цалкам прымяніць у Беларусі. Тое, што можна прымяніць ужо зараз, – гэта спаборніцтва партыйных арганізацый падчас выбараў, а пасля стварэння кааліцый – агульная праца над надзённымі праблемамі людзей і самакіравання. Нам трэба павучыцца адкідваць свае партыйныя амбіцыі, супрацоўнічаць і спаборнічаць падчас выбараў, а пасля працаваць над тымі праблемамі, якія складваюцца ў жыцці".
  • Ирина Мороз, движение «За Свободу»: «Стоит обратить внимание на самореализацию местных администраций в Литве. Фактически, их состав и функции схожи с белорусскими, но там есть инициатива, самостоятельность на местах, и этому можно по-хорошему позавидовать. Люди на управленческих должностях хотят работать и действуют. Отличие между нашими системами скорее не в форме, а в содержании».
  • Таццяна Севярынец, Беларуская хрысціянская дэмакратыя: “Да нядаўняга часу мы жылі разам у адной краіне, і вось, дзякуючы Госпаду, літоўцам удалося вырвацца з гэтага палону і зажыць сапраўды незалежным жыццём. Зараз яны вучацца сапраўднай дэмакратыі. Я бачу, з якім гонарам яны гэта робяць, і як яны любяць сваю краіну. Асабліва мне спадабаўся горад Анікшчай, дзе ўсё прасякнута гэтай любоўю, і самакіраванне насамрэч працуе. Нашае заканадаўства ў нечым супадае з літоўскім: мы таксама быццам бы маем органы самакіравання, але там гэтае заканадаўства працуе так, як належыць. Мяне натхніла і ўразіла, як партыі, што маюць супрацьлеглыя меркаванні пра падзеі, ствараюць у мясцовых саветах кааліцыі, і могуць лёгка аб'ядноўвацца дзеля краіны. На жаль, мы яшчэ амаль нічога не дасягнулі. Мы боўтаемся ў багне – збольшага таму, што ў нас яшчэ няма культуры аб'яднання, разумення, што мы павінны быць разам дзеля будучыні краіны, дзеля нашых дзяцей і ўнукаў".
  • Борис Синичкин, движение «За Свободу»: «Мне понравилось, что в Литве входящие в состав местного самоуправления представители разных партий находят общий язык в решении любых вопросов, работают на общее дело».
  • Владимир Вуек, Объединенная гражданская партия: «К сожалению, в Беларуси местного самоуправления как такового нет. Местные советы имеют декоративный характер. Конечно, рано или поздно эта ситуация изменится, и нам нужно будет принять участие в разработке модели местных советов, местного горизонтального управления. Местные советы в Литве интересны тем, что это - выборные органы, имеющие свой бюджет и влияющие на развитие регионов. И они ищут лоббистов внутри министерств».
  • Іван Шэга, Партыя БНФ: "Сапраўды, самакіравання ў Беларусі няма. Таму што нават раённыя саветы адносяцца да ворганаў дзяржаўнага кіравання, хоць і называюцца ворганамі самакіравання. У нас нейкія зачаткі самакіравання рэальна існуюць на ўзроўні пасялковых саветаў, сельскіх саветаў, але і там не ўсё так проста. Яны не маюць уласных бюджэтаў, і таму таксама не з'яўляюцца самастойнымі. На цяперашні момант прымяніць літоўскі досвед у нас немагчыма. Яго можна толькі вывучаць з прыцэлам на рэфармаване гэтай сістэмы ў будучыні".
  • Александра Василевич, Объединенная гражданская партия: «Мне хотелось бы воплотить в Беларуси децентрализованную систему управления, когда люди на местах сами решают, что и как делать».
  • Леанід Гаравы, рух «За Свабоду»: "Пытанне пра ўжыванне літоўскага досведу самакіравання – гэта няправільнае пытанне, бо ў Беларусі няма самакіравання па вызначэнні. Рэжым фармуе ў грамадзян фальсіфікаванае ўяўленне пра самакіраванне, прадстаўляе сябе бацькам, які клапоціцца пра неразумных дзяцей. У Літве ж грамадзяне самастойна выбіраюць сабе ўладу. Вось калі ў Беларусі будзе тое ж, а не прызначэнне дэпутатаў – ад сельскага савета да «палаткі» – тады штосьці і можна будзе казаць пра мясцовае самакіраванне. Усё астатняе – ад нячыстага. На дадзеным этапе грамадзяне Беларусі павінны думаць пра тое, як ператварыцца з аб'екту ўздзеяння рэжыму ў суб'ект палітыкі".
  • Васіль Палякоў, Аб'яднаная грамадзянская партыя: "Мне спадабалася, што выбары на мясцовым узроўні ў Літве праходзяць па прапарцыянальнай сістэме. І як ствараюцца кааліцыі. Там існуе даволі цікавы досвед аб'яднання на мясцовым узроўні прадстаўнікоў розных палітычных сілаў, левых і правых. Розніца ў поглядах не перашкаджае ім вырашаць праблемы і эфектыўна кіраваць горадам ці раёнам. Яшчэ мне спадабаліся магчымасці, якія Літва мае праз сяброўства ў Еўрасаюзе. Еўрапейская падтрымка пэўных сацыяльных праектаў, праектаў па развіцці рэгіёнаў – гэта вельмі каштоўны досвед, які ў нас пакуль невядомы, і які будзе магчыма прымяніць толькі са зменай палітычнай сістэмы ў Беларусі".
Чытайце артыкул цалкам: Беларускія навіны, 31.05.2012, Беларусь: местная власть на коротком поводке

Таксама чытайце рэпартаж з гораду Анікшчай: Беларускія навіны, 30.05.2012, Литовский опыт самоуправления: люди идут к мэру как к ксендзу

Падзяліцца

Asset Publisher

кантактная асоба

Dr. Michael Borchard

Dr

Leiter Wissenschaftliche Dienste / Archiv für Christlich-Demokratische Politik

Michael.Borchard@kas.de +49 30 26996-3581 +49 30 26996-53581

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher

серыя пра гэта

Фонд імя Конрада Адэнаўэра, а таксама яго адукацыйныя установы, цэнтры падрыхтоўкі й замежныя прадстаўніцтвы штогод прапануюць тысячы мерапрыемстваў па разнастайных тэмах. Аб асобных найбольш важных канферэнцыях, падзеях і сімпозіумах мы даем аператыўную і эксклюзіўную інфармацыю на сайце www.kas.de. Тут, побач з абагульняючымі рэзюмэ зместу, можна знайсці дадатковыя матэрыялы, такія як графікі і выявы, рукапісы прамоў, відэа- і аўдыёзапісы.

інфармацыя для замовы

erscheinungsort

Minsk Belarus