Asset Publisher

Артыкулы да мерапрыемства

Сацыяльная рынкавая гаспадарка як мэта для Беларусі

з Dr. Wolfgang Sender
Канферэнцыя на тэму сацыяльнай рынкавай гаспадаркі для беларускіх выкладчыкаў універсітэтаў, навукоўцаў і зацікаўленых бізнесоўцаў дый экспертаў была арганізаваная Еўрапейскай даследніцкай асацыяцыяй “Айканомас” ў супрацы з Фондам імя Конрада Адэнаўэра з 8 па 11.07.2015 г. у Вільні.

Asset Publisher

Пасля адкрыцця канферэнцыі кіраўніком беларускага прадстаўніцтва Фонду (Вільня) д-рам Вольфгангам Зэндэрам прыблізна 20 удзельнікаў канферэнцыі разам з літоўскімі, польскімі і нямецкімі калегамі разгледзілі ў межах дакладаў, іх абмеркавання, паседжанняў працоўных групаў і подыюмнай дыскусіі адпаведныя тэматычныя блёкі:

  1. “Эканамічныя рэформы ў Беларусі: ад каманднага да канкурэнтнага эканамічнага парадку”;
  2. “Аналіз сацыяльных і эканамічных рэформаў нямецкай мадэлі сацыяльнай рынкавай гаспадаркі з сярэдзіны 20-га стагоддзя да сённяшняга дня”;
  3. “Сацыяльная рынкавая гаспадарка ў Германіі: тэорыя і практыка”;
  4. “Польскія рэформы і пабудова рынкавай мадэлі гаспадаркі сацыяльнага тыпу ў сучаснай Польшчы”;
  5. “Хрысціянскае разуменне сацыяльнага і гаспадарчага ўзору паводзінаў чалавека ў сучаснай рынкавай гаспадарцы”.
Беларускі погляд на мадэль сацыяльнай рынкавай гаспадаркі, ўвогуле, і, ў прыватнасьці, на перспектывы гэтай мадэлі ў Беларусі быў пашыраны за кошт прэзентацый і выступаў у дыскусіях экспертаў з Германіі, Літвы і Польшчы – праф. д-ра Пятра Пыша з Вышэйшай школы гаспадаркі і тэхнікі ў Вехце/Олдэнбурге (Германія) і Вышэйшай школы фінансаў і менеджмента ў Бялыстоку (Польшча), праф. д-ра Ромаса Лазуткі з Дзяржаўнага віленскага універсітэту (Літва), д-ра Міхала Машынскага з Таруньскага універсітэту ім. Каперніка (Польшча). Такім чынам ўжо праз даклады канферэнцыі былі закладзеныя разнастайныя стымулы для дыскусій.

Подыюмная дыскусія, што адбылася ў межах канферэнцыі з удзелам запрошаных прадстаўнікоў з сферы палітыкі, гаспадаркі, міжнароднай экспертнай супольнасьці, прысутнай у Вільні, і дыпламатычнага корпусу, была прысвечаная аналізу гаспадарчых трансфармацыйных працэсаў і перспектываў развіцця гаспадаркі ў самой Белаурсі і яе суседках – Польшчы і Літве.

Пасля адпаведных уводных выступаў удзельнікі абмеркавалі:

  • Рэакцыю літоўскай мадэлі сацыяльнай рынкавай гаспадаркі на актуальныя міжнародныя і рэгіянальныя выклікі;
  • Досвед Польшчы ў адаптацыі сацыяльнай сістэмы да патрабаванняў Агульнага рынку;
  • Мадэрнізацыю “сацыяльна арыентаванай рынкавай эканомікі” ў Беларусі.
На падставе гэтай інфармацыі ўдзельнікі канферэнцыі ў групах працавалі над стратэгічнымі задачамі, тактычнымі прыярытэтамі і магчымымі сцэнарамі рэфармавання беларускай эканомікі. Часткова вынікі гэтай працы былі прадстаўленыя ўжо на самой канферэнцыі.

Яшчэ:

Präsentation der Konferenzteilnehmer "Nationales Unternehmertum" Teil 1(russisch)

Präsentation der Konferenzteilnehmer "Nationales Unternehmertum" Teil 2 (russisch)

Präsentation der Konferenzteilnehmer "Soziale und wirtschaftliche Reformen in Belarus auf Grund der auslädnischen Erfahrung" (russisch)

Beitrag auf der Website von Oikonomos "Theoretische Grundlagen für den Ausbau der Prinzipien der sozialen Marktwirtschaft in der belarussischen Volkswirtschaft" (russisch)

Diskussionsbeitrag über die Verteilung der Vorteile in der Gesellschaft (belarussisch)

Падзяліцца

Asset Publisher

кантактная асоба

Dr. Wolfgang Sender

Foto von der Fachkonferenz zur Sozialen Marktwirtschaft des Think Tanks "Oikonomos" aus Belarus Eigenwerk KAS Belarus

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher

серыя пра гэта

Фонд імя Конрада Адэнаўэра, а таксама яго адукацыйныя установы, цэнтры падрыхтоўкі й замежныя прадстаўніцтвы штогод прапануюць тысячы мерапрыемстваў па разнастайных тэмах. Аб асобных найбольш важных канферэнцыях, падзеях і сімпозіумах мы даем аператыўную і эксклюзіўную інфармацыю на сайце www.kas.de. Тут, побач з абагульняючымі рэзюмэ зместу, можна знайсці дадатковыя матэрыялы, такія як графікі і выявы, рукапісы прамоў, відэа- і аўдыёзапісы.

інфармацыя для замовы

erscheinungsort

Litauen Litauen