Asset Publisher

Артыкулы да мерапрыемства

ТРЭЦІ СЕМІНАР У СЕРЫІ KAS-MARTENS DISCUSSION CLUB

з Dr. Wolfgang Sender

ФОКУС ДЫСКУСІІ НА РАЗВІЦЦІ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ПАРТЫЙНАЙ СІСТЭМЫ І НАВУЧАЛЬНЫ ВІЗІТ Ў НАТА

Трэці семінар у рамках “KAS-Martens Centre Discussion Club” быў прысвечаны развіццю і дынаміцы трансфармацыіі еўрапейскай партыйнай сістэмы, а таксама сучасным выклікам для яе. У той жа час ён уключаў у сябе навучальны візіт у Цэнтр перадавога вопыту НАТА па энергетычнай бяспецы ў Вільні.

Asset Publisher

У першай частцы семінара д-р Бенджамін Хёнэ з Інстытута па даследаваннях праблем парламентарызму (Халле, Германія) падняў тэму асноўных еўрапейскіх партыйных сем'яў, а таксама падрабязна спыніўся на іх паходжанні і адметных рысах. Тэарэтычныя ўнёскі, падрыхтаваныя самімі ўдзельнікамі, дапамаглі развіць тэму і сфармаваць дыскусію аб апошніх падзеях і праблемах еўрапейскіх партыйных сістэм з актуальнымі прыкладамі.

Другая частка семінара ўключыла ў сябе наведванне Цэнтра перадавога вопыту НАТА па энергетычнай бяспецы ў Вільні. Там удзельнікі дыскусійнага клуба былі азнаёмленыя з асноўнымі і спецыфічнымі прынцыпамі працы НАТА ў цэлым і Цэнтра ў Вільні у прыватнасці. Удзельнікі мелі магчымасць абмеркаваць сучасныя праекты Цэнтра і праблемы эфектыўнага выкарыстання энергіі ў галіне бяспекі.

Дыскусійны клуб “KAS-Martens Centre Discussion Club” - гэта серыя семінараў і практыкумаў, арганізаваная Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў Вілфрыда Мартэнса сумесна з прадстаўніцтвам Фонду імя Конрада Адэнаўэра па Беларусі і фінансаваная Еўрапейскім парламентам. Гэтая ініцыятыва адрасавана праеўрапейскі настроеная беларускай моладзі (ва ўзросце да 28 гадоў), зацікаўленых у правацэнтрысцкіх каштоўнасцях і палітыках.

Падзяліцца

Asset Publisher

KAS Martens Centre Discussion Club 2016 групавы фатаздымак KAS Belarus

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher

серыя пра гэта

Фонд імя Конрада Адэнаўэра, а таксама яго адукацыйныя установы, цэнтры падрыхтоўкі й замежныя прадстаўніцтвы штогод прапануюць тысячы мерапрыемстваў па разнастайных тэмах. Аб асобных найбольш важных канферэнцыях, падзеях і сімпозіумах мы даем аператыўную і эксклюзіўную інфармацыю на сайце www.kas.de. Тут, побач з абагульняючымі рэзюмэ зместу, можна знайсці дадатковыя матэрыялы, такія як графікі і выявы, рукапісы прамоў, відэа- і аўдыёзапісы.

інфармацыя для замовы

erscheinungsort

Lithuania Lithuania

Asset Publisher