Asset Publisher

Артыкулы да мерапрыемства

Незнаёмая Беларуская Народная Рэспубліка

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Цэнтральны дзяржаўны архіў Літвы пры дапамозе Фонду Конрада Адэнаўэра арганізавалі выставу нядаўна знойдзеных гістарычных дакументаў Беларускай Народнай Рэспублікі, што з’яўляюцца знакавымі для беларускага нацыябудаўніцтва.

Asset Publisher

ЕГУ супольна з Цэнтральным дзяржаўным архівам Літвы больш за год вывучалі гэтыя гістарычныя дакументы, якія датуюцца 1918-1944 гг. Сярод знаходак – аўтабіяграфія і заяўка на навучанне ў ЗША беларускага навукоўца Барыса Кіта, які ў Злучаных Штатах стаў адным з найбольш знакамітых даследчыкаў космасу ў свеце.

Акрамя таго, экспанаваныя таксама асабістыя дакументы заснавальнікаў першых беларускіх палітычных арганізацый, газет, нацыянальных музеяў і навуковых таварыстваў, а таксама дыпламатычныя пашпарты дзяржслужбоўцаў Беларускай Народнай Рэспублікі і гістарычныя матэрыялы на тэму найбуйнейшага сходу Беларускай сялянска-работніцкай грамады ў Беларусі.

"Даследаваўшы архіўныя матэрыялы, мы прыйшлі да высновы, што Беларуская Народная Рэспубліка, утвораная ў 1918 годзе па абвяшчэнні незалежнасці, мела нашмат больш трывалыя падмуркі дзяржаўнасці, чым тое лічылася раней", - сказаў каардынатар выставы Юры Юркевіч.

Выстава была прадстаўлена ў дзьвух частках. Першая, з арыгіналамі дакументаў, была экспанавана ў залі Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Літвы. Другая, зробленная з мабільных стэндаў з копіямі дакументаў, аздобленых беларускім мастаком Алесем Пушкіныім, была выстаўлена ў навучальным корпусе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. Пасля канца сакавіка 2012 г. арганізатары выставы плянуюць паказаць гэтую частку выставы ў межах розных мерапрыемстваў у Літве, Беларусі і іншых краінах.

На адкрыцці выставы Юры Юркевіч урачыста зачытаў прывітальны ліст Івонкі Сурвіллы, Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі:

Шаноўныя сябры!

Маю гонар, праз сябра Рады БНР Юрася Юркевіча, прывітаць Вас на выставе, прысьвечанай заснавальнікам Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзякую кіраўнікам Літоўскага дзяржаўнага архіву, Эўрпейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту і Фундацыі імя Конрада Адэнаўэра, якія прадставілі магчымасьць для такой выставы.

Асобы, якія ў 1918 годзе ўтварылі Беларускую Народную Рэспубліку, ахвяравалі сваімі жыцьцямі ў імя дасягненьня спрадвечнай мары беларускага народа – мець уласную дзяржаву, будаваць сваю будучыню самастойна, пачувацца вольнымі людзьмі. Шмат пакутаў выпала на іх долю, большасьць зь іх знайшла спачын не на роднай зямлі – але іх духоўны і палітычны запавет назаўсёды застаўся з нашым народам. Іх ахвярнае змаганьне надае сілы тым, хто сёньня выходзіць у гарадох і мястэчках Беларусі пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, хто ў сваім сэрцы нясе ідэалы Акту 25 сакавіка.

Веру, што надыдзе час, калі такая выстава – і, канешне, з новымі архіўнымі матэрыяламі – адчынецца на Бацькаўшчыне. Веру, што памяць заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі будзе належным чынам ушанаваныя на Радзіме. А сёньня яшчэ раз вітаю вас, дарагія сябры, і віншую з нашым нацыянальным сьвятам – Днём Волі.

Івонка Сурвілла,

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Канада. 22 сакавіка 2012 г.

Падчас адкрыцця выставы ў ЕГУ наведвальнікаў таксама прывітаў адзін з бацькоў беларускай незалежнасці Антон Луцкевіч (у выкананні беларускага артыста Пятра Клюева). Ён распавёў пра дакументы, размешчаныя на выставе, а потым уласнаручна падпісаў "пашпарты БНР" з асабістым нумарам для кожнага, хто захацеў стаць яе грамадзянінам.

Глядзіце рэпартаж TV Белсат з адкрыцця выставы: 23.03.2012, Белсат. Гісторыя пад знакам Пагоні.

Падзяліцца

Asset Publisher

кантактная асоба

Dr. Michael Borchard

Dr

Leiter Wissenschaftliche Dienste / Archiv für Christlich-Demokratische Politik

Michael.Borchard@kas.de +49 30 26996-3581 +49 30 26996-53581

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher

серыя пра гэта

Фонд імя Конрада Адэнаўэра, а таксама яго адукацыйныя установы, цэнтры падрыхтоўкі й замежныя прадстаўніцтвы штогод прапануюць тысячы мерапрыемстваў па разнастайных тэмах. Аб асобных найбольш важных канферэнцыях, падзеях і сімпозіумах мы даем аператыўную і эксклюзіўную інфармацыю на сайце www.kas.de. Тут, побач з абагульняючымі рэзюмэ зместу, можна знайсці дадатковыя матэрыялы, такія як графікі і выявы, рукапісы прамоў, відэа- і аўдыёзапісы.

інфармацыя для замовы

erscheinungsort

Minsk Belarus