Asset Publisher

Дыскусія

Беларусь і Ўсходняе партнёрства пасля 19 снежня 2010 г.

24 верасня 2011 г. Фонд Конрада Адэнаўэра выступае саарганізатарам публічнай дыскусіі "Беларусь і Ўсходняе партнёрства пасля 19 снежня 2010 г.", якая праводзіцца ў рамках першага Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі (Каўнас, 23-25.09.2011).

Asset Publisher

Details

Публічная дыскусія прысвечана ўплыву падзеяў 19 снежня 2010 г. на развіццё двухбаковых адносінаў паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам у рамках праграмы “Усходняе партнёрства”.

Падчас дыскусіі плануецца абмеркаваць пытанні, датычныя наступстваў 19 снежня, далейшыя перспектывы і варыянты развіцця двухбаковых адносінаў Беларусі і ЕС. У дыскусіі прымуць удзел эксперты і аналітыкі з Беларусі, Украіны, Польшчы.

Дыскусія таксама прадугледжвае далучэнне да абмеркавання праз пытанні і рэплікі удзельнікаў і гасцей Кангрэса.

Мадэратар: Штэфан Малерыус, дырэктар беларускага прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўэра

Мова мадэравання – ангельская

Забяспечваецца сінхронны пераклад з ангельскай на беларускую

Дыскутанты:

  • Анатоль Круглашоў, доктар палітычных навук, НДІ Еўрапейскай інтэграцыі і рэгіянальных даследванняў, Чарнавіцкі нацыянальны універсітэт (Украіна);
  • Дзяніс Мельянцоў, старэйшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (Літва-Беларусь);
  • Станіслаў Канапацкі, доктар палітычных навук, прафесар, факультэт Міжнародных даследаванняў і палітычных навук Універсітэта ў Лодзі (Польшча);
  • Андрэй Ягораў, выканаўчы мэнэджэр Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (Беларусь);
  • Вячаслаў Пазняк кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, кіраўнік партала “Wider Europe” (Беларусь).
Мова дакладаў - беларуская ці ангельская па выбару дакладчыка

Падчас Кангрэса беларускае прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўэра прадставіць сваю новую публікацыю - кнігу "Беларусь і Еўрапескі Саюз: ад ізаляцыі да супрацоўніцтва", якую ўдзельнікі Кангрэсу змогуць атрымаць бясплатна.

Праграма Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

Секцыі і панэлі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі (pdf)

Ініцыятары Кангрэса:

Арганизатары Кангрэса

Падзяліцца

Asset Publisher

Дадаць у каляндар

месца сустрэчы

Каўнас, Літва

калонкі

  • д-рам Анатолем Круглашовым
    • д-рам Станіславам Канапацкім
      • к.ф.н. Вячаславам Пазняком
        • Дзянісам Мельянцовым
          • Андрэем Ягоравым
            • Штэфанам Малерыусам

              Publikation

              Працоўныя матэрыялы першага Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі
              Чытаць
              Кантакт

              Stephan Malerius

              Stephan Malerius

              Leiter des Regionalprogramms Politischer Dialog Südkaukasus

              stephan.malerius@kas.de +995322459112
              +995322459113
              Einzeltitel
              панядзелак, 19, верасня 2011
              Чытаць
              Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі Institute of Political Studies \"Political Sphere\"

              Asset Publisher

              Asset Publisher

              Партнёры

              Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Мінск)