Asset Publisher

Краінавая справаздача

Графічная навела аб “пераканаўчай перамозе” прэзідэнта Беларусі

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі '2010

У пачатку лютага 2011 г. убачыла свет газета-графічная навела “Пераканаўчая перамога: дзве гісторыі, як гэта было на самой справе”. Навела распавядае ў малюнках пра падзеі ў Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў напрыканцы 2010 году.

Asset Publisher

Гісторыя выбараў, у асаблівасці вечара і ночы 19га снежня 2010 г., калі мірная дэманстрацыя супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў была жорстка падаўлена міліцыяй, тут распавядаецца паралельна ў дзьвух версіях. Першая – гэта інтэрпрэтацыя падзей, якая шырока прапагандуецца дзяржапаратам па ўсёй краіне; яна была запазычаная з матэрыялаў беларускіх дзяржаўных газет і тэлебачання. Іншая версія складалася з інфармацыі незалежных крыніц, якія існуюць пераважна ў Інтэрнет-прасторы: блогаў, апазіцыйных сайтаў, каментароў карыстальнікаў, сведчанняў пацярпелых і палітычных актывістаў.

Сітуацыя ў Беларусі адлюстраваная ў газеце па стане на сярэдзіну студзеня 2011 г. Большасць з некалькіх сотняў грамадзян, што былі затрыманыя падчас разгону дэманстрацыі і асуджаныя на 10-15 сутак адміністрацыйнага арышту, ужо адпушчаныя. Аднак хваля палітычных рэпрэсіяў у Беларусі не спыняецца – па ўсёй краіне праводзяцца ператрусы офісаў дэмакратычных НДА і партый, допыты апазыцыйных актывістаў і проста грамадзян, якія прыйшлі на плошчу 19 снежня, каб выказаць сваю палітычную волю. Больш за 50 чалавек (сярод іх – былыя кандыдаты ў прэзідэнты і лідэры апазіцыйных партый) у якасці абвінавачаных ці падазроных па “справе 19 снежня” па-ранейшаму знаходзяцца ў сьледчых ізалятарах, пад хатнім арыштам або пад падпіскай аб нявыездзе; многім з іх пагражае крымінальны тэрмін да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Мы заклікаем усіх не забываць пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, заставацца салідарнымі з беларускай грамадзянскай супольнасцю і дамагацца неадкладнага спынення палітычных рэпрэсій у гэтай краіне.

Аўтар навелы – 29-гадовая Марына Напрушкіна, палітычная мастачка і актывістка, якая цяпер жыве і працуе ў Берліне. Напрушкіна нарадзілася і вырасла ў Мінску, скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава і Акадэмію мастацтваў Штэдельшуле ў Франкфурце-на-Майне (Германія). Мастачка працуе ў розных медыя, сярод іх – жывапіс, відэа, інсталяцыя. Асноўны праект Напрушкінай, “Бюро контрпрапаганды”, прысвечаны аналізу механізмаў палітычнай прапаганды. У фокусе крытычнага даследавання знаходзіцца сучасная Беларусь з яе аўтарытарнай сістэмай улады.

Над праектам графічнай навелы “Пераканаўчая перамога: дзве гісторыі, як гэта было на самой справе” разам з Марынай Напрушкінай працавалі Вольга Капенкіна, Яна Сатурн і Тобіас Вайман.

Навела была выдадзена на ангельскай і рускай мовах.

Падзяліцца

Asset Publisher

Краінавая справаздача
панядзелак, 20, снежня 2010
Чытаць
Убедительная победа: две истории, как это было на самом деле Marina Naprushkina

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher

серыя пра гэта

Фонд імя Конрада Адэнаўэра мае ўласныя прадстаўніцтвы прыкладна ў 70 краінах свету на пяці кантынентах. Супрацоўнікі замежных прадстаўніцтваў могуць з першых рук праінфармаваць аб актуальных мерапрыемствах ці доўгатэрміновых зменах у краіне ажыццяўлення Вашай дзейнасці. У форме "справаздач па краінах" яны эксклюзіўна прадастаўляюць карыстальнікам веб-сайта Фонда імя Конрада Адэнаўэра аналізы, фонавую інфармацыю і ацэнкі.

інфармацыя для замовы

erscheinungsort

Minsk Belarus

Asset Publisher