Asset Publisher

Краінавая справаздача

У Інтэрнеце запрацавала анлайн-бібліятэка, прысвечаная адносінам паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю

Гэтая бібліятэка аудыё-, фота- і відэаматэрыялаў арыентавана ў першую чаргу на беларускіх журналістаў, хаця шмат якія сабраныя ў ёй матэрыялы будуць цікавыя таксама для выкладчыкаў школ і ўніверсітэтаў, прадстаўнікоў асветніцкіх НКА, а таксама розных устаноў, якія жадаюць рэалізаваць еўрапейскія праекты.

Asset Publisher

Матэрыялы бібліятэкі адлюстроўваюць адносіны паміж Еўрасаюзам і Беларуссю з розных пунктаў гледжання:

  • Ад першых асоб. У бібліятэцы сабрана 50 інтэрв'ю, прысвечаных развіццю адносінаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Інтэрв'ю праводзіліся ў 2009-2010 гг. на падставе адзінага апросніка, таму карыстальнікі могуць параўнаць меркаванні экспертаў-прадстаўнікоў структур ЕС і краін-членаў Еўрапейскага саюза, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і беларускіх незалежных аналітыкаў па адным і тым жа пытанні. Каб журналістам было зручна карыстацца інтэрв'ю, зыходныя файлы разбіты на часткі па пытаннях, якія пазначаны ў апісаннях на сайце. Інтэрв'ю з руска- і беларускамоўнымі экспертамі прадстаўлены ў відэа і аудыёфарматах. Інтэрв'ю на англійскай мове прадстаўлены толькі ў відэафармаце з арыгінальнай гукавой дарожкай і субтытрамі на рускай мове.
  • Праз прызму штодзённага жыцця. Для бібліятэкі было запісана восем апытанняў, якія праводзіліся з рознымі групамі рэспандэнтаў у розных сацыяльных сітуацыях: напр., з прахожымі на вуліцы, дактарамі, удзельнікамі міжнароднага валанцёрскага праекту, пакупнікамі ў кнігарні, наведвальнікамі мастацкай галерэі, моладзевымі лідэрамі і г.д. Усе апытанні прадстаўлены ў відэафармаце.
  • Без каментарыяў. Пяць відэаролікаў дазваляюць прасачыць у рэжыме “no comment” за некалькімі важнымі падзеямі ў адносінах ЕС і Беларусі, якія адбыліся ў Беларусі ў 2009 годзе, у тым ліку за візітамі ў Мінск генеральнага сакратара Савета ЕС Хаўера Саланы і еўракамісара па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніты Ферэра-Вальднер.
  • Падтрымка Беларусі Еўрапейскім саюзам. Дзесяць спецыяльна падрыхтаваных відэарэпартажаў апавядаюць пра паспяховыя праекты, рэалізаваныя ў Беларусі за апошнія гады пры фінансавай падтрымцы ЕС. Акрамя відэаролікаў, ход шэрагу праектаў адлюстроўваюць і фотаздымкі.
  • Адукацыйныя ролікі. Пяць кароткаметражных фільмаў апавядаюць, што Еўрапейскі союз можа прапанаваць беларускім журналістам, мясцовым супольніцтвам, грамадскім арганізацыям, прадпрымальнікам і студэнтам.

Матэрыялы бібліятэкі даступныя для прагляду на сайце і для бескаштоўнай загрузкі. Відэаролікі ў большасці выпадкаў ствараліся як своеасаблівы канструктар, які кожны журналіст можна разбіраць і сабіраць па-свойму, у залежнасці ад задачы, якая перад ім стаіць. Аудыё- і відэаматэрыялы бібліятэкі могуць таксама выкарыстоўвацца ў выглядзе падкастаў. Навігацыя па сайце бібліятэкі магчымая ў трох моўных версіях: беларускай, рускай і англійскай.

У дапамогу журналістам анлайн-бібліятэка прапаноўвае пастаянна абнаўляемую стужку навінаў ад БелаПАН на тэму адносінаў ЕС і Беларусі і калекцыю тэкставых матэрыялаў даведачнага і адукацыйнага характару: даведнік для беларускіх журналістаў «Як працуе Еўрапейскі саюз» на беларускай і рускай мовах 2010 года выдання і навучальныя матэрыялы дыстанцыйных курсаў па веб-журналістыцы «Журналістыка 2.0» і «Анлайн СМІ: стратэгія і стуктура» (курсы праводзіліся для беларускіх журналістаў пры падтрымцы ЕС у 2008-2009 гг.).

Каб спрасціць працу з бібліятэкай у сітуацыі, калі Інтэрнет недаступны, калекцыя відэа- і фотаматэрыялаў была прадстаўлена на DVD-дысках у абмежаванай колькасці рэдакцыям беларускіх СМІ і некаторым рэсурсным цэнтрам.

Падзяліцца

Asset Publisher

comment-portlet

Asset Publisher

Asset Publisher

серыя пра гэта

Фонд імя Конрада Адэнаўэра мае ўласныя прадстаўніцтвы прыкладна ў 70 краінах свету на пяці кантынентах. Супрацоўнікі замежных прадстаўніцтваў могуць з першых рук праінфармаваць аб актуальных мерапрыемствах ці доўгатэрміновых зменах у краіне ажыццяўлення Вашай дзейнасці. У форме "справаздач па краінах" яны эксклюзіўна прадастаўляюць карыстальнікам веб-сайта Фонда імя Конрада Адэнаўэра аналізы, фонавую інфармацыю і ацэнкі.

інфармацыя для замовы

erscheinungsort

Minsk Belarus