Краінавая справаздача

Сітуацыя ў Беларусі пасля “пераканаўчай перамогі”: другі выпуск графічнай навелы

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі '2010

У сярэдзіне мая 2011 г. убачыў свет працяг графічнай навелы Марыны Напрушкінай “Пераканаўчая перамога: дзве гісторыі, як гэта было на самой справе”. Публікацыя была ажыццяўлена пры падтрымцы Фонду Конрада Адэнаўэра і фонду ZEIT-Stiftung Ebelin und Gerd Bucerius.

Другі выпуск палітычных коміксаў ілюструе на 12 старонках, як развіваліся падзеі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Палітычныя рэпрэсіі, валютны і эканамічны крызіс, тэракт ў метро апісваюцца ў дзьвух версіях: першая – так, як іх падае дзяржаўная машына прапаганды; другая – як аб іх пішуць незалежныя СМІ і грамадзянскія журналісты.

Аўтар графічнай навелы – Марына Напрушкіна, беларуская палітычная мастачка і актывістка, якая жыве і працуе ў Берліне. Графічная навела – частка праекта Напрушкінай “Бюро контрпрапаганды”, які прысвечаны аналізу механізмаў палітычнай прапаганды. Яе ідэя палітычных коміксаў нарадзілася ў адказ на глыбокі разрыў у інтэрпрэтацыі падзей у Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў на прыканцы 2010 года дзяржаўнымі і незалежнымі СМІ. Першы выпуск газеты-коміксу выйшаў у пачатку лютага 2011 г. і распавядаў непасрэдна гісторыю выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Грунтуючыся на пазітыўных водгуках чытачоў газеты як у Беларусі, так і за мяжой, і з прычыны бесперапынных палітычных рэпрэсій у краіне, аўтар прыняла рашэнне працягваць публікацыю газеты.

Над другім выпускам графічнай навелы “Пераканаўчая перамога: дзве гісторыі, як гэта было на самой справе” разам з Марынай Напрушкінай працавалі Джошуа Роўі, Гульнара Насырава, Вольга Капенкіна і Тобіас Вайман.

Навела выдаецца на ангельскай і рускай мовах.

Падзяліцца

Краінавая справаздача
пятніца, 18, лютага 2011
Графічная навела аб “пераканаўчай перамозе” прэзідэнта Беларусі
Краінавая справаздача
аўторак, 15, сакавіка 2011
Der lange Schatten der Präsidentschaftswahlen in Belarus

серыя пра гэта

Фонд імя Конрада Адэнаўэра мае ўласныя прадстаўніцтвы прыкладна ў 70 краінах свету на пяці кантынентах. Супрацоўнікі замежных прадстаўніцтваў могуць з першых рук праінфармаваць аб актуальных мерапрыемствах ці доўгатэрміновых зменах у краіне ажыццяўлення Вашай дзейнасці. У форме "справаздач па краінах" яны эксклюзіўна прадастаўляюць карыстальнікам веб-сайта Фонда імя Конрада Адэнаўэра аналізы, фонавую інфармацыю і ацэнкі.

інфармацыя для замовы

erscheinungsort

Minsk Belarus