자산 발행인

보고서

Electby.org - Інтэрактыўная выбарчая мапа Беларусі

Выбары-2010

Больш за 40 паведамленняў ад грамадзян з’явіліся на электроннай мапе грамадзянскага маніторынгу за выбарамі ў першы дзень датэрміновага галасавання. Засведчыць факты парушэнняў і дадаць сваю кропку на выбарчую мапу Беларусі зараз можна праз форму на сайце www.electby.org, даслаўшы e-mail на electbyorg@gmail.com ці праз СМС на нумар +370 65 279 366.

자산 발행인

Паведамленні аб прымусе прагаласаваць датэрмінова пад пагрозамі высялення з інтэрнатаў ды праблемамі пры здачы іспытаў прыходзілі ад студэнтаў з Менску, Полацка, Горак, Брэста ды Баранавічаў. Сведчанні аб прымусе паступалі таксама ад супрацоўнікаў дзяржаўных установаў і прадпрыемстваў.

Ірына са Светлагорску, напрыклад, напісала: “У Светлагорску кіраўнік гарвыканкаму Максіменка "настойліва рэкамендаваў" усім кіраўнікам аддзелаў прагаласаваць датэрмінова. У дзень калі чалавек ідзе на галасаванне ен вызваляецца на гэты дзень ад. працы. Аналагічныя "прапановы" на буйнейшых прадпраемствах горада Цэлюлозна-картонным заводзе і Светлагорскхімвалакно. Калі ж працоўныя адмаўляюцца ад "прапановы" ім пагражаюць праблемамі”.

Супрацоўнік менскага ДАІ засведчыў: “Сотрудников минского обласного ГАИ подвели под устав и принуждают к досрочному голосованию”. А з Мінтранса (г. Менск) была даслана інфармацыя, што супрацоўнікоў гэтай установы 14-га снежня адпусцілі з працы на паўгадзіны раней, каб яны ішлі галасаваць датэрмінова.

Аналагічныя паведамленні працягваюць паступаць й сёння. Толькі за першую палову дня прыйшло амаль 30 сведчанняў ад грамадзян. Аляксандр напісаў, што ў менскай школе № 201 сёння і заўтра скарачаюць урокі, каб настаўнікі паспелі прагаласаваць датэрмінова да заканчэння працы выбарчых участкаў. А студэнтаў, акрамя датэрміновага галасавання, заганяюць і на акцыі ў падтрымку дзеючага прэзідэнта:

“Хочу сообщить вам о факте принудительного участия в акции в поддержку Лукашенко. Сегодня к нам на лекцию в БГТУ пришел декан и объявил, что лекции не будет и что мы идем на привокзальную площадь (для чего - не уточнил). Далее весь поток повели на вокзал. По дороге обьяснили, что будет проводится акция в поддержку Лукашенко, и что мы должны будем создать видимость присутствия на ней электората. На площади нам раздали красно-зеленые флаги и флажки с символикой партии Белая Русь.

Далее агитаторы в звукоусиливающую аппаратуру начали попытки разшевелить скучающих студентов. На их выкрики вроде "кто самый лучший президент" отзывались стоящие в первых рядах люди из партии "Белая Русь", создавая видимость заинтересованности публики.

Более точные данные (имя декана) сообщить не могу, т.к. он находится в таком же положении как и все мы, и его отказ от участия в акции стоил бы ему рабочего места.”

Прачытаць іншыя паведамленні, якіх на дадзены момант налічваецца больш за 200, а таксама даслаць свае ўласныя сведчанні можна на сайце www.electby.org ці праз СМС на нумар +370 65 279 366.

자산 발행인

comment-portlet

자산 발행인

자산 발행인

이 시리즈에 대해

콘라드-아데나워-재단은 5대륙 70여개 국가에 해외 대표부를 두고 활동하고 있습니다. 재단 대표부의 현지 직원들은 그들이 활동하고 있는 국가의 새로운 사건들과 장기적인 발전 전망에 대한 정보를 신속하게 보고합니다. “국가 보고서”는 콘라드-아데나워-재단 웹 사이트를 활용하는 사용자에게 독점적인 분석과 평가 그리고 배경에 대한 정보를 제공합니다.

자산 발행인