Im Internet ist eine Online-Bibliothek über Beziehungen zwischen der EU und Belarus zugänglich
รายงานสถานการณ์ในประเทศไทย
У Інтэрнеце запрацавала анлайн-бібліятэка, прысвечаная адносінам паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю
Гэтая бібліятэка аудыё-, фота- і відэаматэрыялаў арыентавана ў першую чаргу на беларускіх журналістаў, хаця шмат якія сабраныя ў ёй матэрыялы будуць цікавыя таксама для выкладчыкаў школ і ўніверсітэтаў, прадстаўнікоў асветніцкіх НКА, а таксама розных устаноў, якія жадаюць рэалізаваць еўрапейскія праекты.
Матэрыялы бібліятэкі адлюстроўваюць адносіны паміж Еўрасаюзам і Беларуссю з розных пунктаў гледжання:
- Ад першых асоб. У бібліятэцы сабрана 50 інтэрв'ю, прысвечаных развіццю адносінаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Інтэрв'ю праводзіліся ў 2009-2010 гг. на падставе адзінага апросніка, таму карыстальнікі могуць параўнаць меркаванні экспертаў-прадстаўнікоў структур ЕС і краін-членаў Еўрапейскага саюза, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і беларускіх незалежных аналітыкаў па адным і тым жа пытанні. Каб журналістам было зручна карыстацца інтэрв'ю, зыходныя файлы разбіты на часткі па пытаннях, якія пазначаны ў апісаннях на сайце. Інтэрв'ю з руска- і беларускамоўнымі экспертамі прадстаўлены ў відэа і аудыёфарматах. Інтэрв'ю на англійскай мове прадстаўлены толькі ў відэафармаце з арыгінальнай гукавой дарожкай і субтытрамі на рускай мове.
- Праз прызму штодзённага жыцця. Для бібліятэкі было запісана восем апытанняў, якія праводзіліся з рознымі групамі рэспандэнтаў у розных сацыяльных сітуацыях: напр., з прахожымі на вуліцы, дактарамі, удзельнікамі міжнароднага валанцёрскага праекту, пакупнікамі ў кнігарні, наведвальнікамі мастацкай галерэі, моладзевымі лідэрамі і г.д. Усе апытанні прадстаўлены ў відэафармаце.
- Без каментарыяў. Пяць відэаролікаў дазваляюць прасачыць у рэжыме “no comment” за некалькімі важнымі падзеямі ў адносінах ЕС і Беларусі, якія адбыліся ў Беларусі ў 2009 годзе, у тым ліку за візітамі ў Мінск генеральнага сакратара Савета ЕС Хаўера Саланы і еўракамісара па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніты Ферэра-Вальднер.
- Падтрымка Беларусі Еўрапейскім саюзам. Дзесяць спецыяльна падрыхтаваных відэарэпартажаў апавядаюць пра паспяховыя праекты, рэалізаваныя ў Беларусі за апошнія гады пры фінансавай падтрымцы ЕС. Акрамя відэаролікаў, ход шэрагу праектаў адлюстроўваюць і фотаздымкі.
- Адукацыйныя ролікі. Пяць кароткаметражных фільмаў апавядаюць, што Еўрапейскі союз можа прапанаваць беларускім журналістам, мясцовым супольніцтвам, грамадскім арганізацыям, прадпрымальнікам і студэнтам.
У дапамогу журналістам анлайн-бібліятэка прапаноўвае пастаянна абнаўляемую стужку навінаў ад БелаПАН на тэму адносінаў ЕС і Беларусі і калекцыю тэкставых матэрыялаў даведачнага і адукацыйнага характару: даведнік для беларускіх журналістаў «Як працуе Еўрапейскі саюз» на беларускай і рускай мовах 2010 года выдання і навучальныя матэрыялы дыстанцыйных курсаў па веб-журналістыцы «Журналістыка 2.0» і «Анлайн СМІ: стратэгія і стуктура» (курсы праводзіліся для беларускіх журналістаў пры падтрымцы ЕС у 2008-2009 гг.).
Каб спрасціць працу з бібліятэкай у сітуацыі, калі Інтэрнет недаступны, калекцыя відэа- і фотаматэрыялаў была прадстаўлена на DVD-дысках у абмежаванай колькасці рэдакцыям беларускіх СМІ і некаторым рэсурсным цэнтрам.
หัวข้อ
เกี่ยวกับชุดนี้
Konrad-Adenauer-Stiftung มีสำนักงานตัวแทนใน 80 ประเทศในห้าทวีป พนักงานในต่างประเทศสามารถให้รายงานเบื้องต้นเกี่ยวกับสถานการณ์ปัจจุบันและการพัฒนาในระยะยาวในประเทศของตนได้ และผู้ใช้เว็บไซต์สามารถเข้าไปดูการวิเคราะห์ ข้อมูลพื้นฐานและการประเมินผลเฉพาะของ Konrad-Adenauer-Stiftung เหล่านั้นใน "country reports" ได้